Цімафей Пятровіч Ціванаў

Цімафей Пятровіч Ціванаў
Дата нараджэння 17 красавіка 1935(1935-04-17) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн «Знак Пашаны»
бронзавы медаль ВДНГ

Цімафей Пятровіч Ціванаў (17 красавіка 1935, в. Каралёўка, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1958 годзе. Працаваў інжынерам-планіроўшчыкам, галоўным інжынерам праектаў, з 1977 года — кіраўнік майстэрні Магілёўграмадзянпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года. Член КПСС з 1968 года. Пражываў у г. Магілёў.

Творчасць

Асноўныя працы: жылыя пасёлкі і комплексы па адкорме свіней у саўгасе «Усход» Магілёўскага (1976), буйной рагатай жывёлы ў калгасе імя Кірава Шклоўскага (1978), па гадоўлі цялушак у саўгасе «Усход» Быхаўскага (1980), маладняка і цялушак у Мілаславічах Клімаўскага (1981) раёнаў Магілёўскай вобласці, генплан і ПДП г.п. Бялынічы (1971, у аўтарскім калектыве), пасёлак шклозавода «Кастрычнік» (1970), Прыдняпроўская птушкафабрыка Магілёўскага раёна (1977).

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1974), бронзавым медалём ВДНГ СССР за праект планіроўкі і добраўпарадкавання цэнтральнай сядзібы пасёлка «Крычаўскі».

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya