Чавускі гісторыка-краязнаўчы музей
Чавускі гісторыка-краязнаўчы музей — музей у горадзе Чавусы (Магілёўская вобласць). У красавіку 1990 года Упраўленне культуры Магілёўскага абылвыканкома па ўзгадненню з Магілёўскім абылвыканкомам і Міністерствам культуры Рэспублікі Беларусь прыняло рашэнне аб стварэнні ў Чавусах раённага гісторыка-краязнаўчага музея. Дырэктарам музея назначан Пётр Міхайлавіч Сырадоеў, які закончыў гістарычны факультэт Данецкага педагагічнага універсітэта. Актыўны ўдзел у стварэнні музея прынялі многія жыхары раёна, сярод іх заслужаны настаўнік, пенсіянер Рыгор Фёдаравіч Самойлаў. У маі 1996 года музей быў адкрыт для экскурсій. Экскурсія пачынаецца з аддзела "Прырода і экалогія". Дыярамы "Прырода роднага краю", "Падводны свет нашых рэк" выклікаюць вялікую цікавасць. Аддзелы "Археалагічны", "Этнаграфічны", "Устанаўленне савецкай улады", "Раён у гады Вялікай Айчыннай вайны" раскрываюць цікавыя старонкі мінулага, расказваюць аб падзеях і знакамітых людзях, нашых земляках, подзвігах воінаў Чырвонай Арміі на Чавускай зямлі. Мастацкае афармленне экспазіцыі выконваў мастак Георгій Валянцінавіч Лойка, дацэнт Беларускай акадэміі мастацтваў. У выставачнай зале музея рэгулярна праводзяцца выставы мастацкіх твораў прафесійных майстраў і мастакоў-аматараў, народных умельцаў раёна. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia