Чапала
Чапала (ісп.: Lago de Chapala) — найбуйнейшае ў Мексіцы прэснаводнае возера. ГеаграфіяСфармавалася каля 12 мільёнаў гадоў таму праз тэктанічныя зрухі, якія суправаджаліся землетрасеннямі і праваламі глебы. Ёсць меркаванне, што, з улікам вялікага ўзросту возера, за часы свайго існавання яно зменшылася ў 7 разоў у параўнанні з першапачатковай плошчай.[1] Знаходзіцца за 45 км на паўднёвы ўсход ад Гвадалахары, размешчана на мяжы штатаў Халіска і Мічаакан, на вышыні 1524 м над узроўнем мора. Прыкладныя памеры — 80 км з захаду на ўсход і 18 км з поўначы на поўдзень, плошча каля 1100 км². Сярэдняя глыбіня 4,5 м, максімальная — 10,5 м. Апісанне![]() У возера ўпадаюць рэкі Лерма, Рыа-Дуэра, Рыа-Сула і Рыа-Гуарача. З возера выцякае рака Рыа-Грандэ-дэ-Сант’яга, якая ўпадае на паўночным захадзе ў Ціхі акіян. На возеры размяшчаюцца тры невялікіх вострава: Ісла-дэ-лос-Алакранэс, Ісла-Мезкла і Ла-Ісла-Менор.[2] Праз празмерную эксплуатацыю водных рэсурсаў возера і навакольных тэрыторый ёсць пагроза ўзроўню і якасці вады ў Чапала. Праз падзенне ўзроўню вады ў возеры ўтварыліся астравы з багавіння. Узровень вады ўпаў на 2-4 метры, аб’ём страчанай вады, як мінімум, дасягае 50 %[3]. Возера ёсць месцам жыцця некалькіх відаў пералётных птушак, напрыклад ружовага пелікана, а таксама тысяч мясцовых раслін і жывёл. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia