Чапца
Чапца́ (руск.: Чепца́[1]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Пермскім краі, Удмурціі і Кіраўскай вобласці, левы прыток ракі Вятка (басейн Камы). Даўжыня ракі 501 км. Плошча вадазбору 20 400 км². Выток ракі знаходзіцца ў Пермскім краі, на схілах Верхнекамскага ўзвышша. Упадае ў Вятку ў межах горада Кірава-Чапецк (Кіраўская вобласць). У нізоўі Чапца перасякае Вяцкі Увал. Рэльеф у басейне ракі пераважна раўнінны. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 124[2] м³/с, аб’ём сцёку 3,914[2] км³/год. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку — пачатку мая. Суднаходная на 148 км (ад вусця да пасёлка Касіно)[3]. У басейне ракі больш за 500[2] азёраў. Прытокі Чапцы: Кен, Гразнуха, Кізелка, Лем, Пыхта, Медла, Іл, Лып, Лаза, Тугалудка, Пулыбка, Пызел, Люк, Кеп, Юнда, Сепыч, Кузьма, Жаба, Лезя, Тум, Лекма, Сізьма, Сада, Свяціца, Новая, Палынка, Святліца, Філіпаўка, Бузарка (Язвіца) і іншыя рэкі і ручаі[3]. Каля ракі горад Глазаў і пасёлак Яр. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia