Плошча паверхні 2,03 км². Даўжыня 5,45 км, найбольшая шырыня 0,94 км. Даўжыня берагавой лініі 14,8 км. Найбольшая глыбіня 5 м, сярэдняя 3 м. Аб’ём вады 6,1 млн м³. Плошча вадазбору 194 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, складанай формы, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны на поўначы і захадзе вышынёй 2—4 м, на поўдні 5—9 м, на ўсходзе да 15 м, пераважна пад лесам. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, на паўночным усходзе зліваюцца са схіламі катлавіны. Месцамі на поўначы і поўдні пойма шырынёй да 200 м. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае. Зарастае да глыбіні 2,5—3 м. Прыбярэжная расліннасць пашыраецца на адлегласці 15—85 м ад берага. Возера праточнае. Праз возера цячэ рака Чарапяціца, якая злучае яго з азёрамі Мылінскае, Валькоўскае; упадае рака Рудня і 2 ручаі.
↑Госкартоцент(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2024. Праверана 23 красавіка 2024.
Літаратура
Чарапе́цкае во́зера, Чарпе́цкае во́зера, Чарпе́т // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 390, 395. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)