«Чарговы дзень пад акупацыяй» ― чацвёрты студыйны альбом гурта «Deviation», выдадзены ў 2009 годзе.
Спіс песень
Музыка |
1. |
«Пад акупацыяй» | |
|
2. |
«Будучым ворагам дзяржавы» | |
|
3. |
«Забі мяне мент» | |
|
4. |
«Пяшчота» | |
|
5. |
«БМА» («Sex Pistols») | |
|
6. |
«Заябала» | |
|
7. |
«Сэкс з прэзідэнтам» | «Down Set[en]» |
|
8. |
«Восень. Верасень.» (feat. Филя) | |
|
9. |
«Твой бацька фашыст» («Телевизор[ru]») | |
|
10. |
«Целепузік Лу-лу» (папа Коли) | |
|
11. |
«День победы» («АукцЫон[ru]») | |
|
12. |
«Памятай свае карані» | |
|
13. |
«Калі Лука здохне» | |
|
Крытыка
Музычны журналіст Сяргей Будкін з партала Experty.by адзначыў, што «вельмі няроўны, правакацыйны, душэўны, грубы і шчыры альбом падарылі нам гарадзенцы». Музычны крытык Дзмітрый Безкаравайны з партала Experty.by мяркуе, што «у цэлым альбом вельмі прамалінейны і брудны па гуку, але ёсць у ім нешта такое першабытна-сапраўднае. Вядома, гэта жудасна скрыўленае люстэрка рэчаіснасці, але якое з’яўляецца адказам на іншыя скрыўленні». Музычны журналіст Зміцер Падбярэзскі з партала Experty.by лічыць, што «галоўны й неаспрэчны плюс гэтай праграмы ― гранічная шчырасьць. Тая шчырасьць, ад адсутнасьці якой церпяць многія з тых, хто называе сваю музыку рокам, якой часьцей за ўсё й блізка няма ў тых, хто называе сваю музыку рэпам, якая цалкам адсутнічае ў тых, хто выконвае сіроцкія плачы пад назвай „папулярная беларуская песьня“…». Музычны крытык Алег Клімаў з партала Experty.by выказаў меркаванне, што «каштоўнасць альбома ў тым, што тут сабрана шмат з аўдыё-прыколаў, звязаных ясна з кім».
Удзельнікі
Зноскі
Спасылкі