Чарнаватая блакітніца
Чарнаватая блакітніца, блакітніца аркас (Phengaris nausithous ці Maculinea nausithous) — матыль сямейства блакітніц. АпісаннеРазмах крылаў 34-36 мм. Крылы самца зверху цёмныя з бліскучымі фіялетава-сінімі палямі ў цэнтры, шырокімі бурымі краямі, выгнутымі папярочнымі радкамі чорных плям. Крылы самкі зверху бурыя. Спод крылаў буравата-шэры з няроўным радам круглых чорных кропак на кожным крыле.
АрэалПашырэнне: зона шыракалістых лясоў Еўропы, на ўсход да Саян; у Беларусі адзначалася на Палессі. Месцы пражывання: невялікія лугі і ўзлескі з зараснікамі крывасмоку. ЭкалогіяВід аселы. За год дае 1 пакаленне. Лёт матылёў у ліпені — пачатку жніўня. Зімуюць вусені. Кармавая расліна вусеняў — крывасмок. У сваім развіцці яны звязаны з мурашкамі роду Formica. Вусені старэйшага ўзросту жывуць у мурашніках. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia