Чарнагорскі ўніверсітэт (чарнаг. Univerzitet Crne Gore, сербск.: Универзитет Црне Горе, UCG) — адзіны дзяржаўны ўніверсітэт Чарнагорыі. Галоўны кампус і старыя факультэты ўніверсітэта размешчаны ў Падгорыцы.
Гісторыя
Універсітэт быў заснаваны 29 красавіка1974 года. На той момант былі арганізаваны:
тры навукова-даследчыя інстытуты, асацыяаваныя з універсітэтам: гісторыі, аграноміі і біялогіі, медыцынскіх даследаванняў (усе ў Цітаградзе).
Праз год пасля заснавання ўніверсітэту было прысвоена імя Вялька Влахавіча, але ў 1992 годзе вернута ранейшая назва — Універсітэт Чарнагорыі.
Структура
Факультэт юрыспрудэнцыі,ПадгорыцаМарскі факультэт, Котар
Універсітэт арганізаваны гэтак жа, як большасць еўрапейскіх універсітэтаў.
Кіраўнічы Савет пад старшынствам рэктара кіруе ўніверсітэтам. Вышэйшы акадэмічны орган — універсітэцкі Сенат.
Факультэты ўзначальваюць дэканы, інстытуты — дырэктары. На факультэтах і ў інстытутах галоўнымі акадэмічнымі органамі з’яўляюцца саветы па навукова-выкладчыцкіх пытаннях.
Вышэйшы студэнцкі орган — студэнцкі Парламент. Прадстаўнікі студэнтаў выбіраюцца ва ўсе органы ўніверсітэта і факультэтаў.
На дадзены момант працуюць наступныя факультэты (большасць размяшчаюцца ў Падгорыцы):
Факультэт эканомікі
Факультэт юрыспрудэнцыі
Факультэт электратэхнікі
Факультэт горадабудаўніцтва
Факультэт металургіі і тэхналогіі
Факультэт механікі і тэхнікі
Факультэт прыродазнаўчых навук і матэматыкі
Факультэт медыцыны
Факультэт паліталогіі
Факультэт архітэктуры
Факультэт філасофіі размешчаны ў Нікшычы. Сваю гісторыю пачынае з 1947 года, калі быў заснаваны педагагічны каледж (Viša pedagoška школа) у Цэтынэ. У 1963 годзе каледж быў пераведзены ў Нікшыч і перайменаваны ў Педагагічную акадэмію (Pedagoška akademija). 29 красавіка 1974 года стаў часткай універсітэта. З 1977 па 1988 год школа называлася настаўніцкім факультэтам (Nastavnički fakultet). З 1988 года факультэт вядомы пад бягучай назвай[2].