Чарнаморскэ (Адэская вобласць)
Чарнаморскэ[1] (укр.: Чорномо́рське) — пасёлак гарадскога тыпу ў Лыманскім раёне Адэскай вобласці Украіны. Пасёлак доўгі час быў закрытым вайсковым гарадком, у ім дыслацыравалася некалькі вайсковых частак былой Адэскай ваеннай акругі, у далейшым Аператыўнага камандавання «Поўдзень». На ўскраінах пасёлка размяшчаліся дачы высокапастаўленых вайскоўцаў і ваенны саўгас «Гвардзейскі», які пастаўляў прадукты да войска. З пачаткам вайны на усходзе Украіны ў 2014 г. пасёлак зноў запаланілі ваенныя падраздзяленні, у тым ліку, якія былі выведзеныя на мацерыковую частку Украіны пасля анэксіі Крыма Расіяй. У апошнія гады ў ваколіцах пасёлка створана інфраструктура для летняга адпачынку: аквапарк, шматлікія базы адпачынку і інш. Таму падчас курортнага сезону насельніцтва пасёлка значна павялічваецца за кошт турыстаў. Персаналіі
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia