Чарніца (прыток Цны)
Чарні́ца[2] — рака ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Цна (басейн Дняпра). Даўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 167 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Асноўны прыток — рака Каменка[1] ці Мікалаеўшчына[2][3][4] (праваруч). Пачынаецца за 1 км на паўночны захад ад вёскі Станавішча, вусце за 2 км на паўночны захад ад вёскі Чабатары. Цячэ па паўночна-ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша. Даліна трапецападобная, месцамі У-падобная (шырыня 0,5—1,5 км). Схілы даліны пераважна стромкія, вышынёй 10—12 м, зрэдку абрывістыя. Пойма двухбаковая, у высокай і нізкай плыні забалочаная, у сярэдняй меліяраваная. Рэчышча ў сярэдняй плыні на працягу 7,2 км дадолу па плыні ад вёскі Каменская Слабада каналізаванае. Шырыня яго ў высокай плыні да 5 м, у нізкай да 10 м. Каля ракі населеныя пункты Станавішча, Чарніца, Каменская Слабада, Наваганцавіцкая Рудня[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia