Часночніца чаранковая
Часно́чніца чаранковая, Часночнік лекавы[1] (Alliaria petiolata) — кветкавая расліна роду Часночніца (Alliaria) сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Батанічнае апісанне![]() Двухгадовая травяністая расліна вышынёю 20—100 см з пахам часнаку. Сцёблы адзіночныя, простыя або галінастыя, унізе апушаныя. Ніжняе лісце доўгачаранковае, ныркападобнае, выемчата-гародчатае, сярэдняе — сэрцападобнае, верхняе — сядзячае, трохвугольнае, зубчастае. Кветкі белыя, у гронках. Плод — стручок. АрэалПашырана ў Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Марока)[2]. Натуралізавалася на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі і Аргенціны[2]. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў вільготных месцах, у лясах, сярод хмызняку, у агародах, па ярах. Ценевынослівая расліна, мезафіт і эўтроф (нітрафіл)[3]. Ахоўваецца ў Латвіі і шэрагу рэгіёнаў Расіі[3]. ВыкарыстаннеХарчовая, лекавая расліна. Часночніца чаранковая спажываецца як прыправа (замест часнаку); лісце мае вітамін C, насенне — да 30 % алею. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia