Чатыры гідраўлічныя пад’ёмнікі Цэнтральнага канала
Судапад’ёмнікі Цэнтральнага канала ў Бельгіі (фр. Ascenseurs à bateaux du Canal du Centre) — чатыры судапад’ёмнікі, створаныя на працягу бельгійскага Цэнтральнага канала ў 1882-1917 гг., аб'екты са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У правінцыі Эна на захадзе Бельгіі захаваўся прыклад прамысловага ландшафту канца 19 ст. – чатыры існуючыя судапад’ёмнікі (раней іх было восем). Гэтыя выключныя гідратэхнічныя збудаванні дазваляюць падымаць судна на вышыню да 70 м. Разам з іншымі пабудовамі і навакольным асяроддзем гэта адзіны ў свеце падобны ансамбль, які дазваляе ўявіць, на якім узроўні знаходзілася інжынерная навука і тэхніка ў Еўропе ў канцы 19 – пачатку 20 стст. Усе чатыры судапад’ёмнікі захаваны ў тым стане, у якім яны былі пабудаваны. Пачынаючы з 2002 года іх камерцыйнае выкарыстанне забаронена.
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia