Чатыры чвэрці
«Чатыры чвэрці» — недзяржаўнае ўніверсальнае выдавецтва, якое ажыццяўляе выпуск літаратуры шырокага спектра розных напрамкаў і жанраў: мастацкая і дакументальная літаратура, унікальныя музычныя выданні, кнігі па гісторыі, мемуары, альбомы па мастацтве[1]. ГісторыяВыдавецтва створана ў 1993 годзе. На беларускім кніжным рынку выдавецтва «Чатыры чвэрці» выдавецтва добра сабе зарэкамендавала, як папулярызатар нацыянальнай культуры, мастацтва, беларускай літаратуры, навукі і адукацыі, творчасці беларускіх пісьменнікаў. За гады дзейнасці ў выдавецтве выйшла каля 1000 найменняў кніг агульным тыражом каля 500 тысяч экзэмпляраў. Шмат з кніг выдавецтва сталі знакавымі ў нацыянальным кнігавыданні, унеслі ўклад у адраджэнне духоўнай беларускай культуры. Іх мастацка-графічная якасць неаднаразова ўганаравана вышэйшымі ўзнагародамі нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі»[2]. Выдавецтву «Чатыры чвэрці» першаму ў Беларусі прысуджана званне лаўрэата ў намінацыі «За духоўнае адраджэнне»[3]. Таксама выдавецтва першым у Беларусі пачало выдаваць праваслаўную літаратуру і фотаальбомы беларускіх праваслаўных святынь. Выдавецтва выдала серыю з 12 альбомаў «Нашы духоўныя каштоўнасці», якую блаславіў мітрапаліт Філарэт. У 1995 годзе выйшлі першыя два альбомы серыі — «Праваслаўныя помнікі» і «Праваслаўнае дойлідства Беларусі», а затым і астатнія. Знакавымі для выдавецтва сталі «Мемуары Міхала Клеафаса Агінскага» ў двух тамах, а таксама «Ген Агінскага» і «Час і музыка Міхала Клеафаса Агінскага», напісаныя яго нашчадкамі[4]. Выходзяць у выдавецтве розныя серыі, сярод якіх — «Дзеці вайны», «Мая Радзіма», «Мінскія маладыя галасы», «Бібліятэка Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»[4]. З 1993 года па 2023 год, за 30 гадоў гісторыі выдавецтва, у ім выйшла каля тысячы кніг агульным накладам каля 500 тысяч асобнікаў. Многія з іх сталі знакавымі ў беларускім кнігавыданні, неаднаразова адзначаліся на конкурсе «Мастацтва кнігі»[4]. Выдавецтва супрацоўнічае з Беларускім інстытутам праблем культуры, Міністэрствам адукацыі і навукі РБ, Міністэрствам спорту і турызму РБ, Міністэрствам культуры РБ, рознымі арганізацыямі і прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь, Камісіяй па справах ЮНЕСКА РБ[5]. Напрамак дзейнасціВыдавецтва выпускае разнастайнага ўзоры выданні: літаратурна-мастацкі, духоўна-асветніцкія, навукова-папулярны, навуковы, навучальны, вытворча-практычныя, даведачныя, рэкламныя, масава-палітычныя выданні, выданні для вольнага часу. Выдавецтва «Чатыры чвэрці» з’яўляецца адзінай ў Беларусі выдавецкай структурай, якая падтрымлівае развіццё нацыянальнай музычнай культуры. Таксама калектыў ажыццяўляе працу, накіраваную на папулярызацыю мастацтва, беларускай літаратуры, творчасці беларускіх аўтараў і дзеячаў культуры. У творчых праектах выдавецтва аб’ядноўвае сілы літаратараў і мастакоў: ажыццяўляюцца шматлікія прэзентацыі, праводзяцца мастацкія выставы ў бібліятэках, школах, музеях, выставачных залах, дамах культуры Мінска і іншых рэгіёнаў[6]. Выдавецтва выдае кнігі як пад замову за грошы аўтара, гэтак і з поўным або частковым фінансаваннем выдавецтвам[7]. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia