Член-карэспандэнт НАН БеларусіЧлен-карэспандэнт НАН Беларусі — член малодшай ступені Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. АпісаннеЧленамі-карэспандэнтамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выбіраюцца вядомыя вучоныя — грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё навукі і ўзбагацілі яе працамі буйнога навуковага значэння. Членам-карэспандэнтам НАН Беларусі, у тым ліку пенсіянерам, якія маюць гэта званне, прызначаюцца штомесячныя даплаты за акадэмічнае вучонае званне, памер якіх устанаўліваецца заканадаўствам. Члены-карэспандэнты з’яўляюцца членамі аднаго з аддзяленняў НАН Беларусі ў адпаведнасці са спецыяльнасцю, па якой яны выбраны, і могуць пераходзіць з аднаго аддзялення Акадэміі навук у іншае на аснове асабістай заявы і рашэння Прэзідыума НАН Беларусі. Кожны член-карэспандэнт карыстаецца правам рашаючага голасу на Агульным сходзе НАН Беларусі і на агульным сходзе аддзялення Акадэміі навук, членам якога ён з’яўляецца. Выбары23 красавіка 2004 года адбыліся выбары членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі. Было абвешчана 40 вакансій,[1] быў абраны 31 новы член-карэспандэнт НАН Беларусі.[2] 5 чэрвеня 2009 года адбыліся выбары акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі, было абрана 24 новыя члены-карэспандэнты.[3] 13—14 лістапада 2014 года адбыліся чарговыя выбары акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі. На 39 вакансій членаў-карэспандэнтаў[4] было вылучана 118 кандыдатур[5]. У выніку было абрана 28 новых членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі[6]. Выбары на спецыяльнасцях «Матэматычнае мадэліраванне», «Апрацоўка металаў ціскам», «Электроннае прыборабудаванне», «Геаэкалогія», «Трансплантацыя органаў», «Педагогіка», «Псіхалогія», «Сацыялогія», «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай», «Заатэхнія», «Энергетыка АПК» не адбыліся[5][6]. Такім чынам, па стане на 1 студзеня 2015 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 122 члены-карэспандэнты. 16 лістапада 2017 года адбыліся чарговыя выбары акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў. На 31 вакансію членаў-карэспандэнтаў прэтэндавалі 104 кандыдаты. Сярод кандыдатаў на званне члена-карэспандэнта найбольш прэтэндэнтаў было па спецыяльнасці «Машынабудаванне» (дзесяць чалавек на месца). У выніку тайнага галасавання абрана 22 члены-карэспандэнты[7]. У 2021 годзе выбары адбыліся падчас сесіі Агульнага сходу НАН Беларусі 17 снежня 2021 года. На 27 вакансій членаў-карэспандэнтаў было 57 кандыдатаў. Сярод кандыдатаў на званне члена-карэспандэнта больш за ўсё прэтэндэнтаў было па спецыяльнасці «Матэрыялазнаўства» (дзевяць чалавек на месца). У выніку тайнага галасавання выбраны 16 членаў-карэспандэнтаў[8]. У 2024 годзе было абвешчана 29 вакансій членаў-карэспандэнтаў.[9] ПравыЧлены-карэспандэнты НАН Беларусі маюць права:
АбавязкіЧлены-карэспандэнты НАН Беларусі абавязаныя:
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia