Чханмахо
Чханмахо (кар. 천마호) — паўночнакарэйскі сярэдні танк. Ліцэнзійная копія савецкага Т-62. ГісторыяУ канцы 1970-х гг. КНДР пачала ўзмацненне баявой моцы сваіх сухапутных войскаў, перш за ўсё ў частцы насычэння іх бранятэхнікай. Важным момантам стала паступленне на ўзбраенне ў дадатак да раней пастаўленых з СССР сярэдніх танкаў Т-54, Т-55 і Т-62. Аднак міністэрства абароны рабіла стаўку на вытворчасць ваеннай тэхнікі ў сябе, і таму 470 адзінак Т-62 былі зроблены па ліцэнзіі пад пазначэннем «Чханмахо». 150 такіх танкаў была пастаўлена ў Іран у 1982—1985 гадах. Некаторыя з іх былі захопленыя іракцамі падчас ірана-іракскай вайны. У далейшым танк Чханмахо неаднаразова мадэрнізаваўся. Найбольш ўдалымі мадыфікацыямі з’яўляюцца танк Чханмахо II са змененай формай вежы і ўсталяванай новай сістэмай кіравання агнём, аналагічнай чэхаславацкай Kladivo, Чханмахо III з сістэмай кіравання агнём, з лазерным далямерам і балістычным вылічальнікам са змененай формай вежы, з усталяванымі дымавымі гранатамётамі па тыпу савецкага Т-72, з дынамічнай бранёй па бартах, і «Сангун-915» з 125-мм гарматай і 14,5-мм зенітным кулямётам, дзве ПУ СТРК «Bulsae-3» (аналаг СТРК «Карнет», мае далёкасць стральбы да 5,5 км), устаноўленыя над маскай гарматы. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia