Чыгуначная катастрофа пад Уфой

Чыгуначная катастрофа пад Уфой
Падрабязныя звесткі
Дата 4 чэрвеня 1989
Час 01:14
Месца перагон Аша — Улу-Цяляк
Краіна  СССР ( РСФСР)
Чыгуначная
лінія
Транссібірская магістраль, Куйбышаўская чыгунка
Аператар МШЗ СССР
Тып здарэння выбух, пажар
Прычына выбух газападобнай сумесі шырокіх фракцый лёгкіх вуглевадародаў
Статыстыка
Цягнікі № 211 і 212
Лік пасажыраў 1284 пасажыры (у тым ліку 383 — дзеці) і 86 членаў цягніковых і лакаматыўных брыгад
Загінулыя 575 (645)
Параненыя 623
Шкода 12.318.000 рублёў

Чыгуначная катастрофа пад Уфой (Ашынская трагедыя) — найбуйнейшая ў гісторыі СССР і Расіі чыгуначная катастрофа, якая адбылася ў нядзелю 4 чэрвеня 01:14 па мясцовым часе (3 чэрвеня ў 23:14 па маскоўскім часе) 1989 года на Транссібірскай магістралі ў Іглінскім раёне Башкірскай АССР і за 11 кіламетраў ад горада Ашы Чалябінскай вобласці на перагоне Аша — Улу-Цяляк[1]. У момант сустрэчнага праходжання двух пасажырскіх цягнікоў № 211 Новасібірск — Адлер і № 212 Адлер — Новасібірск адбыўся магутны выбух воблака лёгкіх вуглевадародаў, якое ўтварылася ў выніку аварыі на трубаправодзе «Заходняя Сібір — Урал — Паволжа», які быў праложаны недалёка ад чыгункі. Загінулі 575 чалавек (паводле іншых звестак 645), 181 з іх — дзеці, яшчэ 623 атрымалі раненні. У катастрофе пацярпелі жыхары з 45 рэгіёнаў РСФСР і васьмі саюзных рэспублік.

У памяць аб загінуўшых 5 чэрвеня на тэрыторыі СССР была аб’яўлена аднадзённая жалоба.

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya