Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі
Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі — сутыкненне двух хуткасных пасажырскіх цягнікоў: TLK 31100 «Ян Бжэхва» з Пшэмысля да Варшавы праз Кракаў і interREGIO 13126 «Ян Матэйка» з Варшавы да Кракава, якое здарылася 3 сакавіка 2012 года каля 20:57 (па польскім часе)[1] пад Шчэкацінамі[2][3], на чыгуначнай лініі нумар 64[1]. У катастрофе загінулі 16 чалавек, пашкоджанні атрымалі 57 чалавек[4]. TLK 31100 меў 7 вагонаў, interREGIO 13126 — 4[1]. У выратавальнай акцыі ўдзельнічалі 450 пажарнікаў з 4 ваяводстваў, 400 паліцэйскіх, 35 паяздоў тэхнічнай дапамогі, 2 верталёты, 13 сабак[4]. Прычыны здарэння высвятляліся дзяржаўнай камісіяй і пракуратурай[1]. Па незразумелых прычынах састаў, які ішоў з Варшавы ў Кракаў, апынуўся на іншым пуці, па якім ішоў сустрэчны цягнік з Пшэмысля ў польскую сталіцу[5]. У гэтым раёне ішоў рамонт чыгуначных пуцей[5]. Адказныя дыспетчары руху былі цвярозыя[6]. Дапушчальная хуткасць на адрэзку, дзе здарылася катастрофа, — 120 км/гадз[1]. На месца здарэння прыбылі прэм’ер-міністр Дональд Туск, некалькі іншых міністраў[1], а таксама прэзідэнт Браніслаў Камароўскі[1], які дадаткова сустракаўся з пацярпелымі ў шпіталі[7]. Міністр транспарту, будаўніцтва і марской гаспадаркі Польшчы Славамір Новак назваў гэтае сутыкненне цягнікоў «самай сур’ёзнай катастрофай апошніх гадоў»[5]. У сувязі з катастрофай прэзідэнт Камароўскі абвясціў нацыянальную жалобу[8]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia