Чыгуначны транспарт Ватыкана![]() Чыгуначны транспарт Ватыкана — складаецца з двух 300-метровых ліній чыгуначных пуцей у межах самога Ватыкана, гэта самая кароткая нацыянальная чыгуначная сістэма ў свеце. Доступ да сеткі італьянскіх чыгунак быў гарантаваны Латэранскім дагаворам 1929 года. Пуці і станцыя былі пабудаваны ў перыяд праўлення Папы Рымскага Пія XI. Большасць чыгуначных перавозак прыпадае на грузавыя перавозкі, і толькі часткова на пасажырскія. ГісторыяПапа Рымскі Рыгор XVI не жадаў будаўніцтва чыгункі ў Папскай вобласці, перашкодзіў будаўніцтву. Пры пераемніку Рыгора XVI, Папе Пію IX, будаўніцтва чыгунак ўсё ж пачалося. Першая чыгунка ў Папскай вобласці была дарога Балонія-Анкона, але тэрыторыя на якой вялося будаўніцтва была захопленая войскамі Рысарджымента ў 1861 годзе, яшчэ да яго завяршэння. Будаўніцтва чыгуначнага вакзалу ў Ватыкане і яго сувязь з сеткай італьянскіх чыгунак, было гарантавана Латэранскім дагаворам ад 1929 года. Агульны кошт будаўніцтва, складаў згодна з паведамленнямі таго перыяду, ₤ 24 млн. Першы лакаматыў і цягнік заехаў на тэрыторыю Ватыкана ў сакавіку 1932 года. Чыгуначная Канвенцыя паміж Каралеўствам Італія і Ватыканам была ратыфікавана 12 верасня 1934 г., у кастрычніку 1934 года міністэрству грамадскіх работ перададзены чыгуначныя лініі ў Ватыкане. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia