Чыгуначны транспарт у Беларусі![]() Чыгуначны транспарт Беларусі прадстаўлены ведамаснымі чыгуначнымі лініямі, прамысловымі вузкакалейнымі і звычайнымі чыгункамі. Чыгуначны транспарт краіны забяспечвае галоўным чынам перавозкі масавых грузаў[1], а таксама пасажырскія перавозкі. Першая чыгуначная лінія на тэрыторыі сучаснай Беларусі (Гродна — Парэчча) была невялікай працягласці, усяго 32 км. Гэта быў працяг лініі Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі[2][3]. Пастаянны рух адкрыты 15 (27) снежня 1862 года[2]. На магістральных пуцях выкарыстоўваецца каляіна 1520 мм, эксплуатацыйная даўжыня пуцей — 5480 км, з іх (станам на пачатак 2010-х гадоў) двушляховыя ўчасткі 1640 км, аднапуцявыя — 3867. Агульная працягласць электрыфікаваных ліній на пачатак 2019 года была 1228 км (22,4 % ад агульнай працягласці чыгункі), большая частка якіх працуе на пераменным току 25 кВ, а 26 км (участкі на беларуска-польскай мяжы) на пастаянным току 3,3 кВ.
Гл. таксамаЗаўвагі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia