Чырвонае і чорнае
![]() «Чырвонае і чорнае» (фр.: Le Rouge et le Noir) — раман Стэндаля, апублікаваны ў 1830 годзе. Існуе мноства гіпотэзаў, чаму аўтар абраў менавіта такую назву, але адназначнага меркавання не існуе[1]. У рамане раскрываецца трагічная гісторыя Жульена Сарэля, «у душы якога ідзе барацьба паміж прыроднай шляхетнасцй і небяспечнымі марывамі славалюбства». Паказваючы жыццё героя, аўтар адначасова вымалёўвае тры сацыяльныя слупы французскага грамадства пасля рэвалюцыі 1793 года: буржуазію, духавенства, дваранства. Раман «Чырвонае і чорнае» выйшаў пасля Ліпеньскай рэвалюцыі 1830 года, спрычынёнай палітыкай караля Карла Х, які спрабаваў вярнуць норавы і парадкі, што былі да Вялікай французскай рэвалюцыі. Менавіта да Карла Х г-ня дэ Рэналь памкнецца ехаць па памілаванне для каханага. Дзеянне рамана адбываецца ў 1820-я гады. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia