Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні 2019![]() Чэмпіяна́т Еўро́пы па фігу́рным ката́нні 2019 — спаборніцтва сярод фігурыстаў еўрапейскіх краін, якое прайшло ў Мінску на «Мінск-Арэне» з 21 па 27 студзеня 2019 года[1]. Спартсмены выступілі ў чатырох катэгорыях: мужчынскае і жаночае адзіночнае катанне, парнае фігурнае катанне і танцы на лёдзе. Удзельнікі145 спартсменаў прадставілі 34 краіны, сярод іх 37 прадстаўнікоў мужчынскага адзіночнага катання, 36 прадстаўніц жаночага адзіночнага катання, 11 спартыўных пар і 25 пар у танцах на лёдзе[2]. Расклад
Пераможцы і прызёры
Чэмпіёнам Еўропы ў сёмы раз стаў іспанец Хаўер Фернандэс, для якога гэты турнір стаў апошнім у прафесійнай кар'еры спартсмена. Стаць сяміразовым чэмпіёнам Еўропы атрымлівалася да гэтага толькі расіяніну Яўгену Плюшчанку. Але Фернандэс адзіны, каму ўдалося перамагчы на кантынентальным турніры сем разоў запар[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia