Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі — турнір па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі. Упершыню міжнародны турнір па гэтым відзе снукеру прайшоў у ліпені 2008 года ў Бангкоку, Тайланд, і меў назву Six-red Snooker International 2008, а арганізатарам спаборніцтва выступала Азіяцкая канфедэрацыя більярднага спорту. У 2009 годзе, апроч турніру ў Бангкоку, у снежні быў праведзены чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі ў Кіларні, Ірландыя, а з 2010 года турнір у Тайландзе быў перайменаваны ў чэмпіянат свету і праходзіць на ўзроўні найбуйнейшага турніру па гэтым відзе снукера.
У 2016 годзе турнір праходзіў на працягу шасці дзён у пачатку верасня, а ў апошнюю суботу быў згуляны фінальны двубой спаборніцтва.
Пераможцамі дзевяці чэмпіянатаў свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі станавіліся сем снукерыстаў. Рэкардсменам па колькасці тытулаў з'яўляецца Марк Дэвіс, які тройчы станавіўся чэмпіёнам свету (2009, 2012, 2013), уключаючы перамогу на турніры ў Кіларні. Рыкі Уолдэн тройчы быў у фінале спаборніцтва, але перамог толькі на першым розыгрышы ў 2008 годзе. Сцюарт Бінэм двойчы гуляў у фінальным паядынку (2008 і 2016), але абодва разы саступіў.
Вынікі
Турнір
|
Міжнародны турнір па снукеры з 6-цю чырвонымі шарамі (Бангкок)
|
Сусветнае Гран-пры па снукеры з 6-цю чырвонымі шарамі (Бангкок)
|
Чэмпіянат свету па снукеры з 6-цю чырвонымі шарамі (Кіларні)
|
Чэмпіянат свету па снукеры з 6-цю чырвонымі шарамі (Бангкок)
|
Фіналісты турніру
Пераможцы турніру паводле краін
 |
---|
Усе турніры | |
---|
Артыкулы па тэме | |
---|