Чэмпіянат свету па сучасным пяцібор’і 2021
Чэмпіянат свету па сучасным пяцібор’і 2021 года — 60-ы чэмпіянат свету па сучасным пяцібор’і (пентатлоне), які прайшоў з 7 па 13 чэрвеня 2021 года ў Каіры (Егіпет). Заключны адборачны старт на Алімпійскія гульні. Выбар месца правядзення6 верасня 2019 года выканаўчы савет Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор’я прыняў рашэнне аб правядзенні чэмпіяната свету ў Мінску[1]. 22 студзеня 2021 года Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці заклікаў Міжнародны саюз сучаснага пяцібор’я не праводзіць чэмпіянат свету ў Беларусі па прычыне палітыкі ўрада, стаўленне да дэманстрантаў і відавочнае парушэнне правоў чалавека ў Беларусі. Прэзідэнт МССП заявіў, што «палітычны ціск ёсць, без сумненняў. Але мы не дазволім паўплываць яму на нашае рашэнне. Прымем правільнае рашэнне пасля таго, як ўзважым усе аргументы»[2]. У гэты жа дзень, выканаўчы савет UIPM пазбавіў права Мінск праводзіць спаборніцтвы з-за нестабільнай сітуацыі ў Беларусі[3]. 26 студзеня 2021 года стала вядома, што Чэмпіянат свету прыме сталіца Егіпта, горад Каір з 7 па 13 чэрвеня[4]. ВынікіБеларускія спартсменкі Ірына Прасняцова і Вольга Сілкіна заваявалі «золата» турніру ў эстафеце. Перамогу ім прынесла сума ў 1395 балаў. Настасся Пракапенка таксама заваявала залаты медаль на планетарным першынстве. Вынік пераможніцы — 1353 балы. Для беларускай спартсменкі гэты другая перамога на чэмпіянатах свету[5]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia