Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей

Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей
Заснаваны 27 лістапада 1991
Адкрыты 1 верасня 1992
cherven.museum.by/be

Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей — музей у г. Чэрвень. Працуе філіял Музей Станіслава Манюшкі. Размяшчаецца ў гістарычным доме Кудзіна, па адрасе плошча Свабоды, 8.

Гісторыя

Рашэнне аб адкрыцці музея прынята 27 лістапада 1991 г., першых наведвальнікаў музей прыняў 1 верасня 1992 г.

Экспазіцыя і фонды

Будынак музея раней

На 1 студзеня 2012 г. музей налічваў 7740 прадметаў асноўнага фонду і 1131 навукова-дапаможнага. Экспазіцыя музея размешчана ў 3 залах: «Ігуменшчына старажытная», «Вялікая Айчынная вайна на Чэрвеньшчыне», «Культурныя набыткі Чэрвеньшчыны». У экспазіцыі комплекс матэрыялаў, прысвечаных знакамітым землякам: кампазітару Станіславу Манюшку, мастаку Хаіму Суціну. Працуе краязнаўчы клуб «Бонда».

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya