Гэты шаблон выкарыстоўваецца для ўсталявання на старонцы размоў артыкулаў, перакладзеных на беларускую мову з іншых моўных раздзелаў Вікіпедыі.
Зрабіўшы пераклад тэксту з аднаго з моўных раздзелаў — прастаўце шаблон {{Пераклад}} на старонку размоў артыкула. Зрабіўшы гэта некалькі разоў — прастаўце некалькі шаблонаў.
Такім чынам вы выконваеце абавязковыя патрабаванні Вікіпедыі ў галіне аўтарскага права. Фармальна, альтэрнатывай шаблону на старонцы размоў перакладзенага артыкула з’яўляецца пазначэнне крыніцы перакладу ў гісторыі правак (Крыніца — [[:код моўнага раздзела:Назва артыкула]]). Дадатковы сэнс у прастаноўцы шаблона заключаецца ў магчымасці адсочваць змены ў арыгінальным артыкуле, каб рэдактары перакладзенага артыкула маглі ацаніць і перакласці змены, што назбіраліся за гэты час. У такім выпадку пасля даперакладу варта абнавіць версію ў параметры шаблона.
Увага! Пры перакладзе артыкулаў з іншамоўных раздзелаў Вікіпедыі дастаткова ў каментарыі да праўкі пазначыць, што адбыўся пераклад тэксту, і спаслацца ў ёй на артыкул-крыніцу і/або яго версію (у выпадку стварэння артыкула з дапамогай Content Translation каментарый да праўкі ствараецца аўтаматычна).
Выкарыстанне
Дадайце ўверсе код на старонку размоў перакладзенага артыкула:
{{пераклад|код мовы арыгінала|назва арыгінальнага артыкула|версія=oldid — версія артыкула-крыніцы|версія_перакладу=oldid — версія створанага артыкула|каментарый}}
І падстаўце неабходныя значэнні:
Заменіце код мовы арыгінала на код артыкула-крыніцы: de для нямецкай, en для англійскай, або іншай з meta:List of Wikipedias.
Заменіце назва арыгінальнага артыкула дакладным імем арыгінальнага артыкула на мове арыгінала.
Заменіце oldid — версія артыкула-крыніцы на нумар канкрэтнай версіі арыгінальнага артыкула, якую вы пераклалі. Каб даведацца версію, адкрыйце гісторыю іншамоўнага артыкула, адкуль рабілі пераклад, клікніце на дату адпаведнай праўкі і скапіруйце лічбу пасля oldid= у адрасе старонкі (таксама падтрымліваюцца альтэрнатыўныя назвы зменнай version ці id)
Заменіце oldid — версія створанага артыкула на нумар канкрэтнай версіі артыкула, у які быў дададзены перакладзены тэкст. Каб даведацца версію, адкрыйце гісторыю вашага артыкула, для якога рабілі пераклад, клікніце на дату адпаведнай праўкі і скапіруйце лічбу пасля oldid= у адрасе старонкі insertversion)
Заменіце каментарый (неабавязковы параметр) тлумачэннямі адносна даты перакладу, фрагментаў, якія былі перакладзены, і інш.
Заменіце аўтар (неабавязковы параметр) на імёны аўтараў, калі іх колькасць нязначная (таксама падтрымліваюцца альтэрнатыўныя назвы зменнай аўтары).
Прыклады
{{пераклад|ru|Чингисхан|версія=10623083|версія_перакладу=12353165|каментарый=Што зразумеў, то пераклаў.}} →
Выкарыстоўваецца на старонцы размоў артыкула, каб паказаць, што артыкул быў перакладзены з іншай мовы.
Параметры шаблона
Шаблон выкарыстоўвае радковае фарматаванне параметраў.
Параметр
Апісанне
Тып
Статус
Код мовы арыгінала
1
няма апісання
Прыклад
ca
Тэкст
абавязковы
Поўная назва артыкула-крыніцы
2
Пішацца дакладным імем арыгінальнага артыкула на мове арыгінала
Тэкст
абавязковы
Версія артыкула-крыніцы
версіяversionid
Версія артыкула, якую вы пераклалі. Каб даведацца версію, адкрыйце гісторыю іншамоўнага артыкула, адкуль рабілі пераклад, клікніце на дату адпаведнай праўкі і скапіруйце лічбу пасля oldid= у адрасе старонкі.
Лік
неабавязковы
Версія створанага артыкула
версія_перакладуinsertversion
Версія артыкула, у які быў дададзены перакладзены тэкст. Каб даведацца версію, адкрыйце гісторыю вашага артыкула, для якога рабілі пераклад, клікніце на дату адпаведнай праўкі і скапіруйце лічбу пасля oldid= у адрасе старонкі.
Лік
неабавязковы
Каментарый
каментарый
Тлумачэнні адносна даты перакладу, фрагментаў, якія былі перакладзены, і інш.