Шалфей вешчуноў
![]() Шалфей вешчуноў, або Шалфей наркатычны (Salvia divinorum) — від раслін з роду Шалфей, з лісця якога атрымліваюць псіхаактыўны галюцынаген дысацыятыўнай ўласцівасці сальвінарын-A. У субкультуры вядомы пад транслітарацыяй свайго лацінскага назову «сальвія дывінорум» або проста «сальвія». КласіфікацыяТаксанаміяВід Шалфей вешчуноў уваходзіць у род Шалфей (Salvia) падсямейства Nepetoideae сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).
Спосабы ўжыванняАсноўным шляхам увядзення сальвінарына ў арганізм чалавека з’яўляецца ўсмоктванне праз слізістыя абалонкі. Вылучаюць два асноўных шляхі ўвядзення:
Часта пры ўжыванні сальвінарынаў выкарыстоўваюць стандартызаваныя і нестандартызаваныя экстракты. Экстракты з’ўляюць сабою выцяжку з шалфея вешчуноў, якая мае большую канцэнтрацыю сальвінарынаў, чым уласна лісце. Экстракты адрозніваюцца па ступені канцэнтрацыі і адпаведна азначаюцца: х5 — экстракт 5-разовай канцэнтрацыі ў параўнанні з сыравінай, х10 — 10-разовай, і г.д. Ужыванне экстрактаў мае як перавагі, так і недахопы. Экстракты зручнейшыя за лісце ў выкарыстанні, захоўванні і перавозцы, але пры іх ужыванні цяжэй кантраляваць дозу ўжытага рэчыва, і магчымае ўзнікненне неспадзяваных ускладненняў. Існуе, таксама, хімічна чысты сальвінарын-А. Яго ўжыванне звязанае з цяжкасцю дакладнага дазавання, бо дзейсная доза для чалавека складае, у сярэднім, 1-2 мг. З іншага боку, гэта дазваляе дамагчыся неабходных псіхадэлічных эфектаў, кантралюючы дозу сальвінарына, які паступае ў арганізм. Заканадаўчыя абмежаванніУ Беларусі, па стане на май 2009, распаўсюд Salvia divinorum не забараняўся[1]. У Аўстраліі, Бельгіі, Германіі, Даніі, Італіі, Іспаніі, Фінляндыі, Швецыі, Эстоніі, Японіі, з чэрвеня 2008 ЗША Сальвінарын А і Salvia divinorum занесеныя ў спіс падкантрольных рэчываў. У гэтых дзяржавах усталяваны адпаведныя меры кантролю за іх вытворчасцю і абаротам.[2][3]. У Расіі з красавіка 2009[4] забаронены свабодны распаўсюд Salvia divinorum і некаторых іншых раслінных прэпаратаў «з-за ўтрымання ў іх складзе атрутных рэчываў», хоць, па стане на чэрвень 2008, сальвія не ўваходзіла ў Спіс наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia