Шальгатар’ян
Ша́льгатар’ян (венг.: Salgótarján) — горад на поўначы Венгрыі, адміністрацыйны цэнтр медзье Ноград. Насельніцтва складае 37 166 чал. (2011). Размешчаны на паўночна-ўсходнім схіле гары Чэрхат у міжрэччы рэк Шальга і Тар’ян, паміж горнымі масівамі Каранч — Медвеш і Чэрхат на вышыні 250 м. ГісторыяГорад вырас з невялікага паселішча, заснаванага ў Сярэднявеччы. Паводле адной з версій, крэпасць Шальга ўзвялі ў XIII стагоддзі. На тэрыторыі паселішча ў тыя часы ўжо была пабудавана царква. З дакументальных крыніц вядома, што ў сярэдневяковы перыяд Шальгатар’ян у народзе называлі «Бясхлебны Тар’ян». У XVII стагоддзі дзейнічалі млын і кузня. У 1682 годзе значна пацярпеў у час ваенных дзеянняў. На працягу доўгіх дзесяці гадоў яго тэрыторыя была закінута. У 1850 годзе пры даследаванні навакольных зямель былі выяўлены паклады бурага вугалю. Неўзабаве пачалася яго актыўная распрацоўка. У гэты перыяд колькасць насельніцтва Шальгатар’яна значна вырасла ў сувязі з прыбыццём рабочых з іншых раёнаў краіны. Статус горада паселішча атрымала ў 1922 годзе. У сярэдзіне XX стагоддзя стаў цэнтрам медзье Ноград. У гонар Шальгатар’ян у горадзе Кемерава (Расія) названы мікрараён Шалгатар’ян, закладзены ў 1979 годзе ў знак кузбаска-венгерскай дружбы. ЭканомікаЗдабыча вугалю. Развіты металургія, машынабудаванне. Насельніцтва
Славутасці![]() ![]()
Гарады-пабрацімыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia