Шалёўка

Шалёўка — знадворная абшыўка дошкамі ці дранкамі сцяны, франтона і іншых элементаў драўлянага будынка. Выконвае дэкаратыўную і засцерагальную функцыі. Выкарыстоўваецца ў сядзібна-палацавым і культавым будаўніцтве, асабліва ў народным дойлідстве.

Беларусь

Віды шалёўкі:
1 — вертыкальная; 2 — гарызантальная з нашчыльнікамі; 3 — гарызантальная; 4 — ромбападобная; 5 — у елачку; 6 — камбінаваная.

З’явілася ў беларускім манументальным дойлідстве XVII ст., пераважна ў сядзібна-палацавым і культавым, пад уплывам мураванай архітэктуры стылю рэнесансу. Пашырылася ў 2-й пал. XVIII ст. ў архітэктуры стыляў класіцызму і ампіру. У сядзібным дойлідстве стварала гарызантальны, у культавым дойлідстве — вертыкальны рытм.

У народным дойлідстве шырока выкарыстоўваецца з 1940-х — 1950-х гг. Вядомы шалёўка вертыкальная, гарызантальная, гарызантальная з нашчыльнікамі, камбінаваная, у елачку, ромбападобная і інш. На ўсходзе і паўднёвым усходзе Беларусі шалёўка сцен і франтонаў утварае шэраг гарызантальных паясоў, кожны з якіх мае адметны малюнак. Вуглы закрываюцца дошкамі, часта з накладнымі элементамі ці прапілоўкай. Дэкаратыўны акцэнт узмацняюць фігурныя паяскі, ажурныя карнізы і інш. Арыгінальная шалёўка франтонаў жылля цэнтральнага Палесся з выкарыстаннем салярных матываў. Мастацкая выразнасць шалёўкі ўзмацняецца расфарбоўкай з выкарыстаннем кантрасных колераў ці розных адценняў аднаго колеру.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya