Шаміль Іршатавіч Бекцінееў
Шаміль Іршатавіч Бекцінееў (31 жніўня 1947, Патсдам) — беларускі гісторык, археолаг, нумізмат. Кандыдат гістарычных навук (1990). БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і служачых. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1977). У 1989 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Торговые связи городов и денежное обращение на территории Белорусского Подвинья в X—XV вв. (по археологическим, нумизматическим и письменным данным)» (Навуковы кіраўнік — Г. В. Штыхаў). У 1970—1980 гадах працаваў мастаком-рэстаўратарам. У 1980—1989 гадах — малодшы навуковы супрацоўнік, у 1989—1994 — навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных дысцыплін, з 1994 года — старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Навуковыя інтарэсыНумізматыка, гісторыя грашовага абарачэння і метралогію на тэрыторыі сучаснай Беларусі з X ст. да Люблінскай уніі (1569), гісторыя напалеонаўскіх войнаў (1796—1815), палкавыя гісторыі фарміраванняў расійскай арміі з беларускімі найменнямі з 1772 да 1 сакавіка 1918 года, гісторыю татараў і казацтва Расійскай імперыі. Прапанаваў гіпотэзу паходжання грашовай сістэмы ВКЛ канца XIV — сярэдзіны XV ст. з рэгіянальнай грашова-вагавай сістэмы Полацка-Віцебскага Падзвіння 2-й паловы XIII — канца XIV ст. Складальнік каталогу гірак-разнаваг, знойдзеных на тэрыторыі сучаснай Беларусі, паказаў іх ролю ў вывучэнні грашовага абарачэння. Даследуе перыяд абарачэння пражскага гроша ў ВКЛ. Працы
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia