Шапкіна (рака)
Ша́пкіна (руск.: Ша́пкина[2]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Ненецкай аўтаномнай акрузе і Рэспубліцы Комі, правы прыток ракі Пячора. Даўжыня ракі 499 км. Плошча вадазбору 6750 км². Выток ракі знаходзіцца ў балотах Вяліказямельскай тундры. Выцякае з возера Вялікае Шапкіна[1]. Упадае ў пратоку Сухая Пячора ракі Пячора насупраць пасёлка Новы Бор. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Сярэдні расход вады ў вусці складае каля 70[1] м³/с, аб’ём сцёку 2,12[1] км³/год. Замярзае рака ў канцы кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў сярэдзіне красавіка. Прытокі: Інзырэйвіс, Ярсідэйвіс, Юнкаю, Янгеча-Віска, Санар’ю, Васнію, Мальчыгейвіс, Ванда, Ярэйшор, Выдрын, Янгыта, Анзуран, Адарма, Старая Шапкіна і інш.[3] У басейне ракі азёры Турлава, Сухое, Вялікае Шапкіна і інш.[3] Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia