Шарль Гарнье (архітэктар)
Жан Луі Шарль Гарнье (6 лістапада 1825, Парыж — 3 жніўня 1898) — французскі архітэктар эпохі эклектыкі і гісторык мастацтва. Ідэолаг і практык стылю боз-ар. БіяграфіяУ 1842—1848 гадах вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы, дзе ў 1848 годзе атрымаў Гран-пры Рымскай прэміі. Тэма дыпломнай працы — «Праект кансерваторыі мастацтваў і рамёстваў з галерэяй-выстаўкай прамысловых вырабаў». З 17 студзеня па 31 снежня 1849 года навучаўся ў Французскай акадэміі ў Рыме, затым працяглы час падарожнічаў па Грэцыі. З 1860 года — архітэктар Парыжа. У 1864 годзе Шарль Гарнье быў узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна. У 1867 годзе быў абраны членам-карэспандэнтам каралеўскага інстытута англійскіх архітэктараў. Пасля завяршэння будаўніцтва Оперы Шарль Гарнье стаў адным з выбітных выкладчыкаў архітэктуры, удзельнічаў у дзяржаўных камісіях. У 1874 годзе абраны членам парыжскай Акадэміі прыгожых мастацтваў. Пахаваны на могілках Манпарнас. Асноўныя праектыСтваральнік пампезных збудаванняў у духу эклектызму: тэатр «Гранд-Апера» ў Парыжы (1861—1867, канчатковая апрацоўка да 1875 года), Оперны тэатр (1878—1879) і казіно (1861—1910) у Монтэ-Карла. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia