Шарль Люсьен БанапартШарль Люсьен Банапарт (фр.: Charles Lucien Bonaparte, 24 мая 1803 — 29 ліпеня 1857) — французскі біёлаг, прынц Каніна і Мусіньяна. БіяграфіяНарадзіўся ў Парыжы ў сям'і Люсьена Банапарта, быў родным пляменнікам імператара Напалеона I Банапарта. Выхоўваўся ў Італіі. У Рыме атрымаў ад бацькі ў маёмасць рэзідэнцыю. У 1822 г. у Бруселі заключыў шлюб са стрыечнай сястрой Зенаід, дачкой Жазефа Банапарта. Пасаг жонкі ў некалькі разоў перавышаў кошт маёмасці самога Шарля Люсьена, што выклікала супярэчнасці сярод сваякоў. Пара вырашыла пераехаць у ЗША, дзе ў той перыяд жыў Жазеф Банапарт. Падчас вандроўкі ў Філадэльфію Шарль Люсьен адкрыў новы від буравесніка, які апісаў у публікацыі пасля прыбыцця. Актыўна займаўся амерыканскай арніталогіяй. Гэта прынесла яму вядомасць, аднак канфлікт з мясцовымі калегамі вымусіў яго ў 1826 г. вярнуцца ў Еўропу. Да 1849 г. жыў пераважна ў Італіі, займаўся заалогіяй, арганізоўваў навуковыя сустрэчы і публікацыі. У 1840 г. атрымаў у спадчыну тытул прынца Каніна і Мусіньяна. У 1848 г. падтрымаў барацьбу італьянцаў супраць Аўстрыі, прымаў удзел у стварэнні рэспубліканскага ўрада ў Рыме. У 1849 г. пасля падзення Рымскай рэспублікі пакінуў Італію. З 1850 г. жыў у Парыжы, займаўся таксаноміяй, быў дырэктарам батанічнага сада. У шлюбе з Зенаід Банапарт меў 12 дзяцей. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia