Шаць
Шаць[2], Шача, Шачка — рака на тэрыторыі Уздзенскага і Пухавіцкага раёнаў Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч (басейн Прыпяці). НазваНазва балцкага паходжання. Гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Šata (Šatė), Šačia, Šat-upis, таксама Šėta, Šatrija[3]. Адпаведнікі на ўсходзе старабалцкай тэрыторыі — балцкія рачныя назвы Шат, Шача (адпаведна, у Тульскай і Разанскай абласцях цяперашняй Расіі, у басейне Волгі). Таго ж паходжання, імаверна, і тапонім Шацк на Валыні (каля возера з яцвяжскай назвай Свіцязь), утвораны так жа сама, як і Шацк на Шаці. Корань Šat- у літоўскім šatra(s) «дубец, галінка, доўгая тонкая жэрдзь», šatrus «шпаркі, увішны, гарэзлівы», *šatas «свавольнік, гарэза» (> šatija «банда»), šėtoti «бушаваць, ятрыцца». У назве Шаць семантыка звілістасці, «гнуткасці» рэчышча, як і ў літоўскай рачной назве Žagaris (ад žagaras «дубец»)[4], у нярэдкіх рачных назвах тыпу Жэрдзь. ГідраграфіяДаўжыня ракі 35 км, з іх 19 км на тэрыторыі Пухавіцкага раёна[5]. Плошча вадазбору 293 км². Сярэдні расход вады ў вусці складае 1,82[2] м³/с. Берагі нізкія і стромкія. Выток каля вёскі Целякова (у напрамку на ўсход ад вёскі Карпілаўка[5]). Упадае ў Шаць за 2 км на ўсход ад вёскі Лучкі (Пухавіцкі раён). Рэчышча Шаці моцна звілістае, каналізаванае ў верхнім і ніжнім цячэнні. Шырыня рэчышча складае 1—3,5 м. Асноўны прыток — Кавалёўка[5] (злева). Каля аграгарадка Шацк на рацэ плаціна і вадасховішча. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia