Шая Нісан Гольдберг

Шая Нісан Гольдберг
ישעיה ניסן הכּהן גאָלדבערג
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 лістапада 1858(1858-11-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 сакавіка 1927(1927-03-30) (68 гадоў)
Месца смерці
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў ідыш і іўрыт

Шая Нісан Га-коган Гольдберг (5 лістапада 1858(1858-11-05), Стальбоўшчына, Уздзенскі раён30 сакавіка 1927(1927-03-30), Менск) — яўрэйскі пісьменнік. Пісаў на іўрыце і ідышы. Родам з Беларусі. Вядомы пад псеўданімам Якнэгаз (יכּנה״ז).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Стальбоўшчыне (сёння Уздзенскі раён). Потым сям’я жыла ў Магільне, дзе бацька быў настаўнікам. Жылі бедна, не было грошай на паперу і чарніла, малы хлопчык пісаў вугалем на кусках дрэва, на лісці. Рабіў чарніла з сажы. Да 10 год вучыўся ў хедары, добра ведаў Танах, пісаў творы на старажытнаяўрэйскай мове, потым з бацькам вучыў Талмуд у бэйс-мідрашы. У 13 год з бацькамі перабраўся ў Капыль, адсюль жыццё павяло яго ў Нясвіж, Узду, Мінск. Вучыўся ў ешывах, жыў і еў у дамах розных людзей, паводле тагачаснага звычаю. Маючы 15 год стаў працаваць вандроўным праўшчыкам рукапісаў Торы (מגיה‎). У сінагозе мяснікоў пазнаёміўся з мінскім пісьменнікам Цытронам, ад яго атрымаў параду ўзяцца за пяро. У 1879 годзе ўпершыню выступіў у друку з публіцыстычнымі творамі ў газеце «Га-коль», і пазней «Коль леам», адразу пісаў на іўрыце і ідышы. У другой палове 80-х гадоў дабраўся да Кіева, у літаратурным зборніку Шолам-Алэйхэма «Яўрэйская народная бібліятэка» ў нумары 1 з’явіўся яго твор «Лісты з Літвы ў Амерыку». Ганарар склаў 150 рублёў — на той час многа (1888 год). Становіцца супрацоўнікам розных газет. Жыве ў розных месцах на Украіне, у Кіеўскай і Палтаўскай губернях. Калі стала вядома, што ён працуе ў «ерэтычных» газетах — прыйшлося вярнуцца дамоў (1889). Быў настаўнікам іўрыта спачатку ў Койданаве, а з 1891 года ў Мінску, дзе жыў да смерці. Устанаўленне савецкага атэізму паклала канец яго прафесіі. Атрымліваў персанальную пенсію. Друкаваўся ў савецкіх выданнях «Акцябр», «Дэр эмэс», у заходнебеларускім «Вільнер тог» і амерыканскім «Фрайхайт». Напісаў успаміны.

Творчасць

Яму належыць каля 500 апавяданняў і мініяцюр.

Добра ведаў жыццё мяшчанства і беднага люду. Зварачаў увагу на сацыяльныя праблемы, напрыклад, на банды яўрэяў-гандляроў «жывым таварам», якія выкрадалі яўрэйскіх дзяцей і прадавалі ў царскае войска. Апісваў побыт ешыботнікаў, спрэчкі між хасідамі і іх праціўнікамі з артадаксальнай рэлігіі (міснагідамі).

Цікавыя факты

  • Бацька Екусіель-Залман — сын рабіна, унук вядомага ўкраінскага талмудыста Каліра (1741—1802).
  • Меў уплыў на Абрама Рэйзена.

Літаратура

  • Якнагаз // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. Том 16
  • Yaknehoz // Слоўнік яўрэйскай літаратуры
  • Berl Kagan, comp., Leksikon fun yidish-shraybers (Biographical dictionary of Yiddish writers) (New York, 1986)
  • Chaim Beider, Leksikon fun yidishe shrayber in ratn-farband (Biographical dictionary of Yiddish writers in the Soviet Union), ed. Boris Sandler and Gennady Estraikh (New York, 2011), pp. 176-77
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya