Шкала́ Бо́фарта — умоўная шкала, якая служыць для ацэнкі сілы ветру ў балах па яго ўздзеянні на наземныя прадметы або па хваляванні на моры.
Шкала была распрацавана англійскім контр-адміралам Ф. Бофартам (англ.: Sir Francis Beaufort, FRS, FRO, FRGS) ў 1805 (1806[1]) годзе і спачатку выкарыстоўвалася толькі ім. У 1874 годзе Пастаянны камітэт Першага метэралагічнага кангрэса прыняў шкалу Бофарта з мэтай выкарыстання ў сусветнай практыцы. Шкала ў наступныя гады неаднаразова мянялася і ўдакладнялася. У 1963[1] годзе Сусветная метэаралагічная арганізацыя прыняла шкалу ў яе сучасным выглядзе.
За нуль шкалы Бофарта прынята хуткасць ветру 0—0,2 м/с, адпавядаючая штылю. Хуткасць ветру вызначаецца на вышыні 10 м над адкрытай роўнай паверхняй.
Балы Бофарта
|
Славеснае вызначэнне сілы ветру
|
Сярэдняя скорасць ветру, м/с
|
Сярэдняя скорасць ветру, км/г
|
Сярэдняя скорасць ветру, вузлоў
|
Характарыстыка ветру
|
Выява
|
на сушы
|
на мора
|
0
|
Штыль
|
0—0,2
|
< 1
|
0—1
|
Бязветранасць. Дым падымаецца вертыкальна, лісце дрэў нерухомае
|
Люстраное гладкае мора
|
|
1
|
Ціхі
|
0,3—1,5
|
1—5
|
1—3
|
Кірунак ветру заўважны па адхіленні дыму, але не па флюгеры
|
Рабізна, пены на грабянях хваль няма. Вышыня хваль да 0,1 м
|
|
2
|
Лёгкі
|
1,6—3,3
|
6—11
|
4—6
|
Рух ветру адчуваецца на твары, шапоча лісце на дрэвах, адхіляецца флюгер
|
Кароткія хвалі максімальнай вышынёй да 0,3 м, грабяні не перакульваюцца і падаюцца шклопадобнымі
|
|
3
|
Слабы
|
3,4—5,4
|
12—19
|
7—10
|
Лісце і тонкія галінкі дрэў пастаянна гайдаюцца, вецер развейвае лёгкія сцягі
|
Кароткія, добра выяўленыя хвалі. Грабяні, перакульваючыся, утвараюць шклопадобную пену. Зрэдку ўтвараюцца маленькія баранчыкі. Сярэдняя вышыня хваль 0,6 м, максімальная каля 0,9 м.
|
|
4
|
Умераны
|
5,5—7,9
|
20—28
|
11—16
|
Вецер падымае пыл і паперкі, гайдаюцца тонкія галіны дрэў
|
Хвалі падоўжаныя, баранчыкі бачныя ў многіх месцах. Максімальная вышыня хваль да 1,5 м
|
|
5
|
Свежы
|
8,0—10,7
|
29—38
|
17—21
|
Гайдаюцца тонкія ствалы дрэў, рух ветру адчуваецца рукой
|
Доўгія, але не буйныя хвалі, максімальная вышыня хваль 2,5 м, сярэдняя — 2 м. Паўсюль бачныя белыя баранчыкі (у асобных выпадках утвараюцца пырскі)
|
|
6
|
Моцны
|
10,8—13,8
|
39—48
|
22—27
|
Пампуюцца тоўстыя галіны дрэў, гудуць тэлеграфныя правады
|
Пачынаюць з’яўляцца буйныя хвалі. Белыя пеністыя грабяні займаюць вялікую плошчу, верагодныя пырскі. Максімальная вышыня хваль — да 4 м, сярэдняя — 3 м
|
|
7
|
Вялікі
|
13,9—17,1
|
50—61
|
28—33
|
Гайдаюцца ствалы дрэў, цяжка ісці супраць ветру.
|
Хвалі нагрувашчваюцца, грабяні хваль зрываюцца, пена кладзецца палосамі па ветры. Максімальная вышыня хваль да 5,5 м
|
|
8
|
Вельмі вялікі
|
17,2—20,7
|
62—74
|
34—40
|
Ламаюцца галіны дрэў, вельмі цяжка ісці супраць ветру
|
Сярэдне доўгія хвалі. Па краях грабянёў пачынаюць узлятаць пырскі. Палосы пены кладуцца радамі па кірунку ветру. Максімальная вышыня хваль да 7,5 м, сярэдняя — 5,5 м
|
|
9
|
Шторм
|
20,8—24,4
|
75—88
|
41—47
|
Невялікія пашкоджанні, вецер зрывае дахоўку.
|
Высокія хвалі (максімальная вышыня — 10 м, сярэдняя — 7 м). Пена шырокімі шчыльнымі палосамі кладзецца па ветры. Грабяні хваль пачынаюць перакульвацца і рассыпацца ў пырскі, якія пагаршаюць бачнасць
|
|
10
|
Моцны шторм
|
24,5—28,4
|
89—102
|
48—55
|
Разбураюцца пабудовы, дрэвы вырываюцца з каранямі
|
Вельмі высокія хвалі (максімальная вышыня — 12,5 м, сярэдняя — 9 м) з доўгімі загнутымі грабянямі. Пена выдзімаецца ветрам вялікімі камякамі ў выглядзе густых белых палос. Паверхня мора белая ад пены. Дрэнная бачнасць. Моцны грукат хваляў.
|
|
11
|
Люты шторм
|
28,5—32,6
|
103—117
|
56—63
|
Вялікія разбурэнні на значнай плошчы. Назіраецца вельмі рэдка.
|
Надзвычай высокія хвалі (максімальная вышыня — да 16 м, сярэдняя — 11,5 м). Судны невялікага і сярэдняга памеру часам не відаць. Мора ўсё пакрыта доўгімі белымі камякамі пены, якія размяшчаюцца па ветры. Краі хваль паўсюль здзімаюцца ў пену. Бачнасць дрэнная.
|
|
12
|
Ураган
|
33
|
118
|
64
|
На сушы разбурэнні, як у люты шторм. Выпадак вельмі рэдкі.
|
Вельмі дрэнная бачнасць. Паветра напоўнены пенай і пырскамі. Усё мора пакрыта палосамі пены
|
|
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|