Шклоўская балетная школа

Шклоўская балетная школа — балетная школа пры Шклоўскім тэатры Зорыча ў канцы 18 стагоддзя.

Гісторыя

«Тэатральным танцам» навучалі балетмайстры П. Барцанці (да 1783 года), Марыядзіні (1780-я гады), М. Пранчынскі (17951798). Навучэнцамі былі прыгонныя з навакольных вёсак і кадэты Шклоўскага корпуса. Паводле сведчання сучасніка, 20 сялянскіх дзяўчат, якія жылі разам у асобным будынку, атрымлівалі ў школе і агульную адукацыю: вывучалі французскую мову. Выхаванцы школы вызначаліся высокім прафесійным майстэрствам. Сярод іх П. і К. Азарэвічы, К.Буткевіч, Я.Чуцікаў і іншыя.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya