Шклоўская ваенна-аператыўная група
Шклоўская ваенна-аператыўная група (Шклоўская ВАП, Ваенна-аператыўная група пры Шклоўскім падпольным райкоме КП(б)Б) — партызанскае злучэнне, якое дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Шклоўскага, Бялыніцкага, Круглянскага, Талачынскага, Аршанскага раёнаў; таксама назва органа кіраўніцтва гэтым злучэннем. Уваходзіла ў Магілёўскае партызанскае злучэнне. Створана ў жніўні 1943 года на базе 1-га, 5-га, 10-га, 15-га, 20-га, 25-га, 40-га партызанскіх атрадаў партызанскай брыгады «Чэкіст». У верасні 1943 года быў створаны 60-ы партызанскі атрад, у кастрычніку — 31-ы. У снежні 1943 года 15-ы і 40-ы атрады былі перададзены 8-й партызанскай брыгадзе. 29 чэрвеня 1944 года ваенна-аператыўная група (2617 партызан) злучылася з Чырвонай Арміяй. КамандаваннеКіраўніцтва ваенна-аператыўнай групай ажыццяўлялі сакратары падпольнага РК КП(б)Б Фёдар Іванавіч Букштынаў, А. У. Бай. КамандзірНачальнік штаба
Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia