Школішча (Магілёў)
Школішча — адзін з гістарычных раёнаў горада Магілёва, які змяшчаўся на тэрыторыі абмежаванай з поўначы гарадскім валам, з захаду ракой Дняпро, з поўдню заліўнымі лугамі (так званае Балонне) і з усходу Падміколлем, гістарычным раёнам вакол Свята-Мікольскага манастыра. На Школішчы, акрамя жылых кварталаў змяшчалася па меншай меры 7 сінагог[1]: Халодная, Альтшулера (вул. В. Мяшчанская), Зрызім (вул. В. Мяшчанская), Вацікін (вул. В. Мяшчанская), Шкляроў (на Школішчы), Любавіцкая (вул. В. Мяшчанская), Мясніцкая (вул. Падвальная). Паходжанне назвыНазва «Школішча» з’яўляецца класічным пазначэннем яўрэйскага квартала ў беларускіх гарадах і мястэчках. Яўрэйскія малітоўныя дамы (сінагогі) і дамы вывучэння Торы (бейт-мідрашы) сярод неяўрэйскага насельніцтва насілі раней агульную назву «малітоўная школа», альбо проста «школа». І суседняя тэрыторыя, адпаведна, насіла назву «Школішча». ГісторыяМагілёўскае Школішча вядома з 1626 г. Летапіс Трубніцкага прыводзіць грамату караля Жыгімонта III ад 1626 г., у адпаведнасці з якой яўрэі павінны быць выселеныя з «гандлёвай плошчы» (верхняга горада) і атрымаць адпаведныя надзелы за валам (у ніжнім горадзе), на Школішчы: «Так Сигизмунд 3-й, грамотою от 23 июля 1626 года (этой грамоты не обнаружено в архивах Могилевского Магистрата, где бы ей надлежало быть, но содержание ее включено в последующую грамоту Владислава 4-го), уполномочил Могилевский Магистрат выселить всех евреев, имевших дома внутри города, а в замен того отвести им земли на Школище (около Еврейской синагоги), за валом, и при том дать повеление, чтобы евреи строились там невразброс, как нибудь, а по плану. Это место и доселе называется Школищем, и на нем, почти исключительно, живут евреи»[2]. Гэты загад паўтараецца ў іншай грамаце 1633 г. ад караля Уладзіслава ІV, 1824 г. «Беларускі архіў старажытных грамат».: «Король благоволит дозволить гражданам города нашего Могилева выселить из оного всех Евреев, построившихся на торговой площади и отвести им, в замен, селитьбы и грунтовые земли по мере занятых ими во внутренности города, с тем однако, чтобы Могилевские Евреи на той самой улице, где стоит их школа (Т.е. молитвенный дом. Сие место и теперь называется Школищем, на котором живут одни почти Евреи), в совокупности, а не разбросано строились.»[3] Такім чынам Школішча, як яўрэйскі квартал, існавала ў Магілёве з першай паловы 17 ст. да 1941 г. і было заселенае пераважна яўрэямі. Пра паведамляюць «Губернскія ведамасці» (№ 46, 1848 г.) у артыкуле пра пажар на Школішчы: «28 июля в 9-ть часов утра возник пожар за валом, ниже Преображенской церкви, на так называемом школище, или по старинному, на Жидовнике, где стоит главная Еврейская школа. Это место, с незапамятных времен, заселено евреями…»[4] Месцазнаходжання і межыПершапачаткова Школішча займала толькі адну вуліцу побач з Халоднай сінагогай, якая змяшчалася паміж вул. Вялікай Мяшчанскай і кляштарам бернардзінцаў. Гэта таксама адлюстравана на плане горада М. Гартынскага з яго каментароў да «Магілёўскай хронікі», які адлюстроўвае Магілёў на момант 1-га Падзелу Рэчы Паспалітай. На плане (гл. ў ілюстрацыях да артыкулу) бачны подпіс «яўрэйскае Школішча» ўздоўж вул. В. Мяшчанскай. З ростам яўрэйскай суполкі горада на пачатку XIX стагоддзя расце таксама і Школішча, якое ў першай палове XIX стагоддзя займала ўжо ўсё падвалле да пачатку «балоння» (заліўных лугоў ніжэй заселенага кварталу). Межы Школішча на пачатак XX стагоддзя можна апісаць наступным чынам: з поўначы Школішча абмежаванне гарой верхняга горада; з поўдню заліўнымі лугамі (т.зв. Балонне); з захаду ракой Дняпро; на ўсходзе не было дакладнай мяжы паміж Школішчам і Падміколлем (кварталам вакол жаночага манастыра Св. Мікалая), бо яўрэі напрыканцы XIX стагоддзя засялялі таксама і паўночную частку другога. Гэтыя межы пацвярджае таксама апісанне Школішча ў «Губернскіх ведамасцях», (№ 36, 1864 г.): «Внизу у самой подошвы верхнего города освещено было все Школище, с Еврейской Школой, Бернардинским монастырем, Вознесенской Церковью, до Никольской, освещая рощи садов и сплошные ряды деревянных почерневших жилищ евреев.»[5] Галерэя
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia