Шматгадовыя расліны![]() Шматгадовая расліна, мнагалетняя расліна — расліна, якая жыве больш за два гады. У батанічнай літаратуры шматгадовая расліна пазначаецца сімвалам Юпітэра ( Травяністымі мнагалетнікамі называюць шматгадовыя расліны, надземныя часткі якіх не дранцвеюць, як гэта адбываецца ў дрэў і хмызнякоў, а дравяністымі мнагалетнікамі ўсе астатнія расліны. Тэрмін «шматгадовая расліна» часцей за ўсё ўжываюць менавіта да травяністых мнагалетнікаў, бо дрэвы і хмызнякі заўсёды шматгадовыя. У травяністых мнагалетніх раслін на зіму адміраюць толькі надземныя органы, а падземныя (карэнішчы, клубні, цыбуліны) захоўваюцца. Вясной з пупышак, размешчаных на падземных органах, пачынаюць развівацца надземныя парасткі (напрыклад, дзьмухавец, цюльпан, касач, бульба). Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia