Шолам Халяўскі
Шолам Халяўскі (1914, Ліда, Расійская імперыя — 22 мая 2011, Ізраіль) — ізраільскі гісторык, кіраўнік паўстання ў Нясвіжскім гета падчас Другой сусветнай вайны. БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Ліда ў 1914 годзе. Да пачатку Другой сусветнай вайны працаваў настаўнікам у яўрэйскай школе сеткі «Тарбут» у Нясвіжы, якая была часткай сеткі школ сіянісцкіх арганізацый у Польшчы. 17 верасня 1939 года ў Нясвіж увайшла Чырвоная Армія. Заходняя Беларусь была далучана да СССР. Выкладанне на іўрыце было забаронена. Выкладчыкі і навучэнцы школы, уключаючы Халяўскага, стварылі падпольную бібліятэку і працягвалі таемнае навучанне. 27 чэрвеня 1941 года ў горад увайшлі нямецкія войскі, было створана яўрэйскае гета. 30 кастрычніка 1941 года нацысты забілі 4000 яўрэяў-вязняў гета. Падчас нямецкай акупацыі Халяўскі ўзначаліў падполле і паўстанне ў Нясвіжскім гета, а пасля падаўлення паўстання і гібелі гета далучыўся да партызан. У 1948 годзе ён эміграваў у Ізраіль і стаў гісторыкам. У 1977 годзе ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме абараніў першую ў гісторыі дысертацыю па Халакосту на тэрыторыі Беларусі — «Яўрэйскае падполле і гета Заходняй Беларусі падчас Другой сусветнай вайны»[3]. Памёр 22 мая 2011 года ў Ізраілі[4]. Публікацыі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia