Шорцы
Шорцы — цюркскі народ, які пражывае ў Расіі, пераважна ў паўднёва-ўсходняй частцы Заходняй Сібіры, галоўным чынам на поўдні Кемераўскай вобласці, а таксама ў некаторых сумежных раёнах Хакасіі і Рэспублікі Алтай. Агульная колькасць каля 14 тыс. чалавек. Дзеляцца на дзве этнаграфічныя групы: паўднёвую, або горнатаежную (у пачатку XX ст. вобласць пражывання паўднёвых шорцаў атрымала назву «Горная Шорыя»), і паўночную, або лесастэпавую (г. зв. «абінцы»). Паводле антрапалагічнай класіфікацыі шорцаў прынята адносіць да ўральскага тыпу вялікай мангалоіднай расы; у той жа час па шэрагу марфалагічных і краніялагічных прыкмет шорцы выходзяць за рамкі як уральскага, так і паўднёвасібірскага антрапалагічных тыпаў. Па мове шорцам найбольш блізкія чулымцы і алтайцы, па культуры — алтайцы і хакасы. Мова — шорская, звыш 40% роднай лічаць рускую мову; у шорскай мове прынята вылучаць два дыялекты — мраскі і кондамскі, кожны з якіх у сваю чаргу распадаецца на шэраг гаворак. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia