Шпроты
Шпроты )Sprattus) — род прамянёвапёрых рыб сямейства селядцовых (Clupeidae). АпісаннеДаўжыня цела да 13-18 см, маса — 10-12 г. Цела сціснутае з бакоў, укрытае луской, якая лёгка спдае. Брушная кілявая луска добра развітая. Спіна сіняя або цёмна-блакітная, бакі і бруха серабрыстыя. Ніжняя сківіца выдаецца ўперад. ПашырэннеПашыраны ва ўмераных і субтрапічных водах каля берагоў Еўропы, Паўднёвай Амерыкі, Паўднёвай Аўстраліі і Новай Зеландыі. У склад роду ўключаюць 5 відаў. Найбольш вядомы еўрапейскі шпрот (Sprattus sprattus) і яго 2 падвіды — балтыйскі (або кілька) і чарнаморскі, жыве ў морах Еўропы ад Нарвегіі да Чорнага мора. Sprattus fuegensis сустракаецца на шэльфе Патагоніі, 3 іншых віды трапляюцца ў водах Новай Зеландыі і поўдня Аўстраліі — Тасманія, Басаў праліў. Асаблівасці біялогііЧародныя планктонаедныя рыбы. Сілкуюцца зоапланктонам. Палавой спеласці дасягаюць ва ўзросце 1-2 гады. Ікра пелагічная. Жывуць да 5-6 гадоў. ПромыселАб'екты промыслу. Еўрапейскі шпрот (Sprattus sprattus) — адна з найважнейшых прамысловых рыб ў Паўночным, Балтыйскім (10-20 % ўсіх ўловаў) і Нарвежскім морах і, у некалькі меншай ступені, у Міжземным і Чорным. Актыўная здабыча вядзецца Даніяй, Нарвегіяй, Расіяй, Латвіяй, Балгарыяй[1]. КласіфікацыяЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia