Шукальнікі шчасця
«Шукальнікі шчасця» (іншыя назвы: Стварэнне свету, Сям'я, Бірабіджан) — фільм беларускага рэжысёра Уладзіміра Корш-Сабліна пра яўрэяў-перасяленцаў, якія пераехалі ў бірабіджанскі калгас «Ройтэ-Фелд». СюжэтУ 1928 годзе сям'я старой Двойры — дочкі Роза і Бася, сын Лёва і зяць Піня (муж Басі) прыязджаюць з-за мяжы (адкуль менавіта, не гаворыцца) на Далёкі Усход. Там яны ўступаюць у калгас «Ройтэ Фелд» і пачынаюць працаваць. Роза закахалася ў мясцовага рыбака Карнея. Аднак Піня не жадае працаваць. Ён хоча знайсці золата і збегчы з ім у Кітай, каб адкрыць там фабрыку і стаць «каралём шлеек». Калі Лёва раскрывае яго задуму, Піня амаль забівае яго і збягае. Падазрэнне падае на Карнея. На мяжы Піню ловяць, а золата, якое ён намыў, аказваецца падманкай. Адначасна разгортваюцца адносіны Басі і старшыні калгасу Натана. Фільм заканчваецца вяселлем Карнея і Розы. У ролях
Здымачная група
Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia