Шумілінскі народны тэатр

Шумілінскі народны тэатр — народны тэатр, які працуе на базе Шумілінскага раённага Цэнтра культуры. Заснаваны ў 1967 годзе на базе Шумілінскага Дома культуры, як тэатральны калектыў пад кіраўніцтвам Г. К. Ганчарова[1], званне «народны» атрымаў у 1978 годзе.

Першым рэжысёрам тэатра быў Генадзь Канстанцінавіч Ганчароў. Зараз рэжысёр тэатра — Таццяна Багданава.

Рэпертуар

У рэпертуары — п’есы беларускіх і іншых драматургаў: «Паўлінка» (1967) і «Прымакі» паводле Я. Купалы, «Недаступны» Я. Коласа, «Жанаты Жаніх» А. Кузняцова (усе тры — 1969), «Трыбунал» А. Макаёнка (1977), «Вясёлыя, багатыя і бедныя» Г. Марчука (1982), «Іван і Мадонна» А. Кудраўцава (1988), «Фронт» А. Карнейчука (1994), «Вяселле на Шуміліншчыне» (1972), «Чачотка» (1980, аўтар і рэжысёр — Г. Ганчароў), «Як кум да кумы заляцаўся» (2002, пастаўлена сумесна з народным фальклорным калектывам «Гульбічы»), «Жаночы вулей» В. Ткачова (2012), «Гуляем у дружную сям’ю, ці Гарнір па-французску» М. Камалеці (2016), «№ 13» Р. Куні (2018), «Кадрыля» У. Гуркіна (2020); пастаноўкі для дзяцей — «Іван-дурань і навагодні снег», «Ох і Кузьма», «Варвара-краса», «Марозка», «Цар-дзяўчына», «Бу-ра-ці-на».

На базе народнага тэатра працуе дзіцячая тэатральная студыя.

Узнагароды

  • дыпламант 1-й рэспубліканскай дэкады самадзейнага і прафесійнага тэатральнага мастацтва (1987),
  • дыпламант II Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці (1987).

Крыніцы

  1. Ермалаеў, Сяргей. Народному театру Шумилинского центра культуры — 55 лет. Герой працы (1 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2024. Праверана 21 лістапада 2024.

Літаратура

  • Астапенка, А. М. Шумілінскі народны тэатр / А. М. Астапенка // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1987. — Т. 5 : Скамарохі-Яшчур. — С. 593.
  • Гусакова, О. Наследие творца / О. Гусакова // Віцьбічы = Витьбичи. — 2010. — 16 янв. — С. 12.
  • Еўланава, В. Тэатр жыве не адным днём / В. Еўланава // Герой працы (Шумiлiна). — 1997. — 5 красавіка. — С. 2.
  • Зайцава, Л. Народны тэатр дорыць свята / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). — 2018. — 27 лістап. — С. 4.
  • Карпушэнка, А. «Тэатр – маё жыццё» / А. Карпушэнка // Герой працы (Шумiлiна). — 2004. — 30 сакавіка. — С. 2.
  • Шумілінскі народны тэатр // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 2003. — Т. 2 : Л-Я. — С. 540.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya