Шчаўевая кіслата
Шчаўевая кіслата[1] НООССООН — двухасноўная лімітавая карбонавая кіслата. Належыць да моцных арганічных кіслот. Валодае ўсімі хімічнымі ўласцівасцямі, характэрнымі для карбонавых кіслот. Солі і эфіры шчаўевай кіслаты называюцца аксалатамі. Бясколерныя крышталі, якія добра раствараюцца ў вадзе. У прыродзе змяшчаецца ў шчаўі, кісліцы, карамболі, шпінаце і некаторых іншых раслінах у вольным выглядзе і ў выглядзе аксалатаў калію і кальцыю. Упершыню шчаўевая кіслата сінтэзавана ў 1824 годзе нямецкім хімікам Фрыдрыхам Вёлерам з дыцыяну. Атрутная, асабліва яе дыхлорангідрыд — аксалілхларыд[1]. ВыкарыстаннеШчаўевая кіслата выкарыстоўваецца ў якасці пратравы пры фарбаванні, для адбельвання саломы, вырабу чарніла, арэхавага і чырвонага дрэва, паліроўкі металаў, ачысткі ўрану ў аналітычнай хіміі[1]. Гл. таксамаКрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia