Плошча паверхні возера 0,19 км². Даўжыня 1,24 км, найбольшая шырыня 0,26 км, даўжыня берагавой лініі 2,9 км. Найбольшая глыбіня возера 11,8 м, сярэдняя 5,3 м. Аб'ём вады 1,01 млн. м³. Плошча вадазбору 11,6 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу, серпападобнай формы, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй ад 2—5 да 10—12 м, складзеныя з пяскоў і супескаў. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны (усходнія берагі нізкія). Дно возера карытападобнай формы. Глыбіні да 2 м займаюць каля 26 % плошчы возера. Дно да глыбіні 2 м пясчанае, глыбей выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадае ручай і выцякае ручай у возера Золва. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 3 м і займае палосу шырынёй да 25 м уздоўж берага.
Уласаў Б. П. Шылава // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)