Шышчыцкі сельсавет
Шы́шчыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Грэскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Шышчыцы. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Грэскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Грэскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у Слуцкім раёне. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Грэскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Грэскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Грэскага сельсавета[1]. Станам на 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia