Плошча паверхні возера 2,36 км², даўжыня 4,45 км, найбольшая шырыня 0,88 км. Плошча вадазбору 63,2 км².
Катлавіна возера Шэвіна лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 10—15 метраў. Найбольшая глыбіня возера 3,4 м. Берагавая лінія ўтварае вялікую колькасць заліваў і мысоў. Даўжыня берагавой лініі складае 11,9 км. Дно Шэвіна да глыбіні 2 м пясчанае і пясчана-глеістае. Глыбей выслана крэменязёмістым сапрапелем. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць 5 ручаёў, выцякае ручайЯршоўская[1] ў возера Межава. Таксама Шэвіна злучана[1] ручаём з возерам Гародна і ручаём Іспол[1] з возерам Усвечча. Зарастае да глыбіні 2,5—2,9 м.
Ва ўсходняй частцы Шэвіна востраў плошчай 0,004 км².
Зноскі
↑ абвРеспублика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12, 45. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.
Літаратура
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4.
Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия (руск.) / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12, 45. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.
Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 8. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.