Шэйкаўскі сельсавет
Шэ́йкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Шэйка. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Крупскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі, з 18 чэрвеня 1927 года — у складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крупскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 5 мая 1962 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Крупскага (9 населеных пунктаў: Асінаўка, Зароўе, Лебедзева, Ніва, Новы Засценак, Панскае, Худаўцы, Шэйка і Юзафова) і Бобрскага (9 населеных пунктаў: Віктоліна, Кляновічы, Ліпавец, Мярэцкі Двор, Навасёлкі, Сінічанка, Стаі, Туманова і Шацькі) сельсаветаў[1]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 18 населеных пунктаў. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia