Шэршань звычайны
Шэршань еўрапейскі, таксама Шэршань звычайны[1] (Vespa crabro) — найбуйнейшая аса, распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы. АпісаннеДаўжыня маткі вагаецца ад 25 да 35 міліметраў, рабочыя асобіны і самцы карацейшыя. Самцы і самкі крыху адрозніваюцца па будове: у самцоў 13 сегментаў вусікаў, у самак — 12, гэтак жа, як і ў іншых восаў. Брушка самца мае 7 бачных сегментаў, брушка самкі на 1 сегмент менш. Рабочыя асобіны і матка маюць джала — перайначаны яйкаклад, які выкарыстоўваецца для абароны ад ворагаў. АрэалЗвычайны шэршань распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Еўропы, акрамя яе паўночных і крайніх паўднёвых раёнаў. Гэта адзіны шэршань, які жыве на тэрыторыі Беларусі. Укусы чалавекаУкус надзвычай балючы і выклікае ацёк, запаленне, млоснасць, галавакружэнне і алергічныя рэакцыі, якія часам прыводзяць да лятальнага канца[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia